ШЧАДРЫ́НСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКАМАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў жн. 1941 — кастр. 1943 на тэр. Жлобінскага р-на з цэнтрам падполля ў в. Шчадрын. Налічвала 15 чал. (кіраўнікі Л.М.Жураўлёва, С.Дз.Трызна). У вер. 1942 падпольшчыкі наладзілі сувязь з групай І.А.Крышнёва, што прыбыла з-за лініі фронту і дзейнічала пад кіраўніцтвам Жлобінскага падп. райкома КП(б)Б і камандавання партыз. атрада «Смерць фашызму» брыгады імя П.К.Панамарэнкі. Падпольшчыкі здабывалі партызанам звесткі разведкі, збіралі і перадавалі зброю, боепрыпасы, харч. прадукты, учынялі дыверсіі (падарвалі будынак ням. камендатуры, рэгулярна мініравалі прасёлачныя дарогі і інш.). У ліку членаў падполля быў Герой Сав. Саюза С.П.Анішчанка.
М.Ф.Шумейка.
т. 17, с. 493
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)